Олексій Чэкаль: скорапіс

13112691_1023148324388136_1544059910_o

25–27 мая 2016 г. у Мінске Олексій Чэкаль правядзе свой майстр-клас па скорапісу.

Скорапіс — тып кірылічнага пісьма, які развіўся ва ўсходніх славян з паўустава ў выніку паскарэння працэсу пісання. Характарызаваўся звязаным напісаннем літар у слове, свабодным узмахам і націскам пяра.

Work.axd

Скорапіс вельмі жвавы, варыятыўны почэрк. Некаторыя даследчыкі кажуць што майстэрства скорапісу па сваёй каліграфічнай вартасці і майстэрстве валодання вострым пяром абганяла еўрапейскую каліграфію хіба што не на 3 стагоддзі.

Старонка статута ВКЛ 1566 года (фота з архіваў Wikipedia)

У старабеларускай дзелавой пісьменнасці скорапіс пачаў ужывацца з канца 14 ст. Ім напісаны актавыя кнігі гарадскіх, земскіх і замкавых судоў, большая частка дакументаў Метрыкі ВКЛ, Статуты ВКЛ 1529 і 1566.

Асаблівага росквіту дасягнуў у 16—17 ст., калі шырока выкарыстоўваўся ў свецкіх («Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Гісторыя пра Атылу», 2-я пал. 16 ст.; беларускія пераклады «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага, «Александрыі», «Троі», «Рымскага летапісца» пач. 17 ст.) і рэлігійных творах. Скорапісам напісана Баркулабаўская хроніка.

На аснове скорапісу ў канцы 16 ст. створаны спецыяльны шрыфт, якім у друкарні Мамонічаў выдадзены «Трыбунал…» (1586), Статут ВКЛ 1588, «Унія» І.Пацея (1595) і інш. Беларускі скорапіс быў больш каліграфічны і зручны для чытання, чым рускі, і ў 17 ст. прыкметна на яго уплываў. У тый жа час, украінскі скорапіс значна больш жвавы.

pomozhem-vernut-v-stranu-originalnoe-izdanie-statuta-velikogo-knyazhestva-litovskogo

Статут ВКЛ 1588 года

У сучаснай каліграфіі украінскія каліграфы спалучаюць старадаўнія традыцыі з сучаснымі напрамкамі ў каліграфіі.

Скорапіс з заняткаў цэнтра мастацтва калліграфіі Ад Аза да Іжыцы

Скорапіс з заняткаў цэнтра мастацтва калліграфіі Ад Аза да Іжыцы

Майстр-клас Олексія Чэкаля «Бой на лязе пяра» разлічаны на самае шырокае кола тых, каму цікава каліграфія. Асабліва гэты курс будзе цікавы для тых, хто хоча пашырыць уласную палітру каліграфічных почэркаў ды дадаць нешта больш вольнае і сучаснае. Майстр закране розныя аспекты скорапіса, пазнаёміць з тымі майстрамі і творамі, што паўплывалі на яго.

0fbdad9e884de82f3e651d55b4c34437

Майстр-клас разлічаны на 3 вечары: с 25 па 27 мая з 19:00 да 22:00. Кошт: 1 200 000 руб.
З інструментаў будуць патрэбны вострае пяро і прамая ручка для яго. Астатняе будзе ў студыі.

Пакінуць заяўку можна праз форму:

Реклама

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s